Меркаваныя часткі аздаблення вокнаў і парталаў падарванай Фары Вітаўта ў канцы сакавіка забралі праваслаўныя і каталікі. Інакш яны маглі апынуцца на сметніку. Часткі храма ў будучыні, магчыма, будуць выкарыстаныя ў музеях.
Нагадаем, у кастрычніку 2017 некалькі вялікіх фрагментаў з пясчаніка знайшлі будаўнікі падчас капання траншэі ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. Тады меркавалі, што знойдзеныя часткі могуць быць кавалкамі знішчанага храма, бо падобныя археолагі знаходзілі побач летам 2017 года.
Знойдзеныя часткі без сумнення належаць узарванаму храму, бо пасля 1961 года на тым месцы і побач нічога не будавалі. На думку гродзенскіх археолагаў знойдзенныя часткі могуць быць аздабленнем вокнаў і парталаў.
На вывучэнне знаходак у археолагаў не было часу, бо яны ўвесь час працуюць на тэрыторыі Старога замка. Але адну са знаходак — калону, археолагі яшчэ ўлетку забралі на тэрыторыю замка.
