Другі матч фіналу экстралігі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам», які праходзіў у Гродне 29 сакавіка, скончыўся перамогай мінскай каманды з лікам 3:2.
І зноў пры поўным лядовым у Гродне каманды паказалі баявы хакей. Госцi першымі адкрылі лік на 6-й хвіліне. Гродзенцы пакінулі аднаго Гайнетдзiнава, які дакладна патрапіў у вароты Саманькова. «Нёман» здолеў зраўняць лiк толькі на 16-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Грыня.
Другі перыяд прайшоў яшчэ больш актыўна, чым першы. Каманды шмат атакавалі і здолелі таксама па разе вызначыцца. На 36-й хвіліне госці ў большасці выйшлі наперад. Гол на рахунку Скачкова. Але яшчэ да перапынку «Нёман» здолеў зраўняць лік. І зрабілі гэта гродзенцы ў меншасці. Пасля перадачы Аляксандра Маляўкі вызначыўся Жыдкіх.
У трэцім перыядзе супернікі шайбаў не закінулі і перайшлі ў авертайм пры ліку 2:2.
У дадатковы час «Юнацтву» спатрэбілася ўсяго 47 секунд, каб закінуць вырашальную шайбу і завяршыць сустрэчу на сваю карысць.
галы:
05.42 0:1 — Гайнетдзiнаў (Землянкiн, Плотнікаў)
15.15 1:1 — Грынь (Варывончык)
35.42 1:2 — Скачкоў (Яфіменка, Антонаў, — бол.)
38.10 2:2 — Жыдкіх (А.Маляўка, — мен.)
60.47 2:3 — Плотнікаў
Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 1:1
Наступныя два матчы фіналу пройдуць у Мінску 1 і 2 красавіка
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…