“Аднаго суседа ўжо навучылі”. Гродзенка распавяла чаму заклікае прыбіраць за сваімі гадаванцамі

Hrodna.life знайшоў гродзенку, якая на прыкладзе свайго раёна паказала, як трэба змагацца з тымі, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі хатнімі гадаванцамі.

Ірына і яе маці распаўсюдзіла на раёне ўлёткі з папярэджаннем пра адказнасць для тых, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі хатнімі гадаванцамі. За няправільны выгул жывёл можна атрымаць штраф да 15 базавых.

"Аднаго суседа ўжо навучылі". Гродзенка распавяла чаму заклікае прыбіраць за сваімі гадаванцамі

“Наступіла вясна, мама пайшла гуляць з сабакам і ў чарговы раз ўступіла ў экскрыменты. Яна патэлефанавала мне і папрасіла раздрукаваць 20 аб’яваў. Расклейвала іх мама, – распавядае Ірына. – Мы за сваімі сабакамі прыбіраем, а іншыя ўладальнікі не – гэта жудасна бесіць. Мы не хочам хадзіць па экскрыментах. Нашы мэты: бліжэйшая – падмацаваць вусныя заўвагі заканадаўча, на перспектыву – каб усе гаспадары прыбіралі за жывёламі. У нас у сям’і сабакі жывуць больш за 30 гадоў і маці пастаянна за імі прыбірала. Я з сабакам гуляю рэдка, раней прыбірала не заўсёды, а зараз – кожны раз”.

Ірына адзначае, што ўлёткі ў яе раёне ўжо маюць станоўчы эфект – гэта выхоўвае суседзяў.

“Мама ўжо бачыла аднаго суседа, які прыбіраў за сваім сабакам. І гэтаму мы вельмі радыя”.

Згодна з Правіламі ўтрымання хатніх сабак і котак, уладальнікі жывёл павінны не дапускаць забруджвання агульнадаступных тэрыторый. Гаспадара, які не прыбірае экскрыменты свайго гадаванца, можна пакараць паводле артыкула 15.47 КаАП штрафам ад 1 да 15 базавых велічынь або папярэджаннем. З 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае 24,5 рублёў.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: