Другі матч фіналу экстралігі паміж “Нёманам” і “Юнацтвам”, які праходзіў у Гродне 29 сакавіка, скончыўся перамогай мінскай каманды з лікам 3:2.

І зноў пры поўным лядовым у Гродне каманды паказалі баявы хакей. Госцi першымі адкрылі лік на 6-й хвіліне. Гродзенцы пакінулі аднаго Гайнетдзiнава, які дакладна патрапіў у вароты Саманькова. “Нёман” здолеў зраўняць лiк толькі на 16-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Грыня.

Другі перыяд прайшоў яшчэ больш актыўна, чым першы. Каманды шмат атакавалі і здолелі таксама па разе вызначыцца. На 36-й хвіліне госці ў большасці выйшлі наперад. Гол на рахунку Скачкова. Але яшчэ да перапынку “Нёман” здолеў зраўняць лік. І зрабілі гэта гродзенцы ў меншасці. Пасля перадачы Аляксандра Маляўкі вызначыўся Жыдкіх.

У трэцім перыядзе супернікі шайбаў не закінулі і перайшлі ў авертайм пры ліку 2:2.

У дадатковы час “Юнацтву” спатрэбілася ўсяго 47 секунд, каб закінуць вырашальную шайбу і завяршыць сустрэчу на сваю карысць.

“Нёман” – “Юнацтва” 2:3 (АВ) (1:1, 1:1, 0:0, 0:1)

галы:
05.42 0:1 – Гайнетдзiнаў (Землянкiн, Плотнікаў)
15.15 1:1 – Грынь (Варывончык)
35.42 1:2 – Скачкоў (Яфіменка, Антонаў, – бол.)
38.10 2:2 – Жыдкіх (А.Маляўка, – мен.)
60.47 2:3 – Плотнікаў

Лік у серыі (да 4-х перамог): “Нёман” – “Юнацтва” 1:1

Наступныя два матчы фіналу пройдуць у Мінску 1 і 2 красавіка