Здароўе і спорт

«Нёман» з перамогі пачаў фінал супраць «Юнацтва»

Хакеісты гродзенскага «Нёмана» у сераду 28 сакавіка на сваім лёдзе абыгралі мінскае «Юнацтва» з лікам 2:1. Такім чынам чырвона-чорныя выходзяць наперад у фінальнай серыі экстралігі.

Матчы «Нёмана» з «Юнацтвам» у Гродне праходзяць традыцыйна пры перапоўненым лядовым — і гэты раз не выключэнне. Квіткі на першыя матчы фіналу былі раскуплены літаральна за некалькі дзён.

Каманды пачалі сустрэчу даволі актыўна, але вось вызначыцца змаглі толькі на 12-й хвіліне. Першую шайбу закінулі менавіта гаспадары і зрабілі гэта ў большасці. Эфектны кідок на рахунку Пасюта. Госці здолелі зраўняць лік праз дзве хвіліны. Кагалёў пасля кiдка апынуўся бліжэй за ўсіх да шайбы і дакладна патрапіў у вароты Труса.

Другі перыяд застаўся за «Нёманам». Вывеў у гэтай дваццаціхвілінцы сваю каманду наперад Сцяпанаў, які вызначыўся на 35-й хвіліне.

У заключным перыядзе супернікі шайбамі не вызначыліся, але вось сутычак i боек было дастаткова. Асабліва заўзятарам запомнілася бойка брамнікаў каманд Труса і Мільчакова. На апошніх хвілінах матчу брамнік «Юнацтва» выехаў у цэнтр лёду і зладзіў бойку з галкіперам «Нёмана». Перамога ў бойцы брамнікаў засталася за гродзенцам. Але абодва галкіперы атрымалі выдаленне да канца гульні і адправіліся ў распранальню.

А сустрэча так і скончылася з лікам 2:1 на карысць «Нёмана»

«Нёман» — «Юнацтва» 2: 1 (1: 1, 1: 0, 0: 0)

галы:
11.09 1: 0 — Пасют (Кіслы, Багданоўскі, — бол.)
13.48 1: 1 — Кагалёў (Плотнікаў, Зямлянкiн)
35.31 2: 1 — Сцяпанаў (Лісічкін, Хараманда)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 1:0

Наступны матч паміж камандамі пройдзе ў Гродне 29 сакавіка.
Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025