У Гродне ад ўчора працуе «ПаркРайт». Гэта прыбор, які аўтаматычна фіксуе парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі аўто. Цяпер кіроўцы, якія няправільна паркуюцца, будуць атрымліваць «лісты шчасця».

У прыбор унеслі 7 зон кантролю, якія знаходзяцца на вуліцах Горкага, К.Маркса, БЛК і Пестрака. Колькасць «чырвоных зон» будуць павялічваць, паведамляе Гродзенская ДАІ.

Як працуе сістэма «ПаркРайт»?

Аўто з усталяваным на ім прыборам праязджаючы міма транспартнага сродку, кіроўца якога ігнаруе ПДР, фіксуе на фота і відэа парушэнне і аўтаматычна вызначае рэгістрацыйны знак і каардынаты яго месцазнаходжання. Праз 5 хвілін няправільна прыпаркаваную машыну прыбор паўторна фіксуе і аўтаматычна захоўвае ў базу дадзеных парушэнняў. Адтуль інфармацыя паступае ў цэнтр апрацоўкі дадзеных.

Аўтаўладальнікаў за парушэнне правілаў паркоўкі, зафіксаванага «ПаркРайтам», будуць штрафаваць на адну базавую велічыню. Уласніку грузавога аўтамабіля, аўтобуса, колавага трактара, самаходнай машыны альбо прычэпа прыйдзецца выплаціць тры базавыя велічыні.