Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:30

Срэбра за кажана. Барыста з Гродна атрымаў другое месца ў чэмпіянаце краіны

Аляксей Небышынец з гродзенскай кавярні “Наша кава” ўвайшоў у тройку лепшых барыста краіны ў намінацыі “Латэ-арт”. На фестывалі “Coffee Fest Belarus-2018”, які прайшоў у Мінску 24-25 сакавіка, ён заняў другое месца. Героямі яго малюнкаў на каве сталі кажаны.

Срэбра за кажана. Барыста з Гродна атрымаў другое месца ў чэмпіянаце краіны

Прызавое месца ў фестывалі – ужо другі поспех за год. Зімой на калядным латэ-арт батле Аляксей Небышынец быў першым. Тады задачай удзельнікаў было як мага дакладней паўтарыць малюнак.

Чытайце яшчэ:  Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх

Чэмпіянат адрозніваецца тым, што дэманструюцца аўтарскія малюнкі. Арыгінальнасць выявы  – адзін са складнікаў поспеху.

Аляксей ужо вярнуўся ў Гродна, таму ў кожнага ёсць шанец пакаштаваць каву з прыгожымі малюнкамі і асабіста павіншаваць барыста з высокім дасягненнем.

Чытайце яшчэ:  Гродна - беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў "за" ад экспертаў

Кававы фестываль у Мінску праводзіцца ўжо чацвёрты раз. У гэтым годзе тут прадставілі больш за 100 гатункаў кавы, правялі шэсць чэмпіянатаў барыста ў розных намінацыях, арганізавалі больш за 40 бясплатных майстар-класаў і дэгустацый. У фестывалі ўдзельнічалі каля 50 кававых кампаній, у тым ліку з-за мяжы.

Срэбра за кажана. Барыста з Гродна атрымаў другое месца ў чэмпіянаце краіны

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: