Калядны латэ-арт батл, які прайшоў у Мінску 23 снежня, прынёс перамогу гродзенскаму барыста з «Нашай Кавы» Аляксею Небышынцу. Журы прызнала яго лепшым у маляванні малаком па каве сярод 16 удзельнікаў з кавярняў Мінска, Брэста і Гродна.

Разам з першым месцам у конкурсе латэ-мастакоў Аляксей атрымаў магчымасць удзелу ў чэмпіянаце Беларусі-2018 па латэ-арту і права прадстаўляць нашу краіну ў Russian Coffee Cup’2018.

Галоўнае – перамагчы стрэс

Удзельнікі батла мелі на выбар 16 малюнкаў, якія трэба было паўтарыць у кубку кавы. «Падрыхтавацца заранёў было немагчыма, бо невядома было, што чакае на спаборніцтвах. Малюнкі мы пабачылі толькі перад пачаткам выступаў», – распавёў Аляксей. А на фінальным этапе элемент нечаканасці падвысіўся яшчэ больш. Трэба было як мага дакладней паўтарыць малюнак за чэмпіёнкай свету па латэ-арт 2012 года Вікторыяй Кашырцавай.

Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх

Са словаў Аляксея, больш за ўсё прышлося змагацца з… уласным стрэсам: «Галоўнае – быць эмацыйна гатовым працаваць перад натоўпам гледачоў і паменш нервавацца. Калі падыходзіць да справы спакойна, як на працы, то ўсё добра атрымліваецца».

Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх

Дапамаглі ўсе, хто заходзіў на кубак кавы

Падмуркам перамогі, кажа Аляксей, стала тое, што ў кавярні ўвесь час шмат магчымасцяў адточваць майстэрства. «Увесь час спрабую рабіць новыя малюнкі, заўважаю і выпраўляю памылкі». Навучыцца латэ-арту без практыкі немагчыма, таму, на думку Аляксея, дапамаглі атрымаць перамогу ўсе, хто прыходзіў замовіць каву.

Сэлф мэйд ці сэлфічыно? Адказ у філіжанцы

Што да любіміх малюнкаў, то такіх у Аляксея няма. «Люблю маляваць усё. Галоўнае, каб госцю спадабалася». На фоне апошняга піску кава-моды ў выглядзе «сэлфічыно» Аляксей усё ж аддае перавагу «сэлф-мэйд» малюнкам.

“Малайцы, цікава прыдумалі. Але мне больш падабаецца, калі прыгажосць не штампуецца машынай, а робіцца ўласнымі рукамі. Мяркую, што і для чалавека гэта больш прыемна”.

Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх