Дадаць навіну
Аўторак, 16 кастрычніка 2018, 20:55

Гродзенцаў заклікаюць прыбіраць за сваімі гадаванцамі

Улёткі пра адказнасць для тых, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі жывёламі, сталі з’яўляцца ў Гродне. Грамадзян папярэджваюць, што за няправільны выгул гадаванцаў можна атрымаць штраф да 15 базавых.

Праблема з выгулам хатніх жывёл у Гродне наспела даўно і асабліва абвастрылася цяпер, калі сыйшоў снег. Спецпляцовак у горадзе не хапае, таму многія гродзенцы выгульваюць сваіх гадаванцаў на прыдамавых і дзіцячых пляцоўках. І не ўсе гаспадары сёння гатовыя прыбіраць за жывёламі.

Клеіць улёткі не ЖЭС

Хто развешвае папераджальныя ўлёткі – невядома. У мясцовых ЖЭСах распавялі, што калі яны папярэджваюць грамадзян за няправільны выгул, то вывешваюць свае ўлёткі толькі на пад’ездах.

Згодна з Правіламі ўтрымання хатніх сабак і котак, уладальнікі жывёл павінны не дапускаць забруджвання агульнадаступных тэрыторый. Гаспадара, які не прыбірае экскрыменты свайго гадаванца, можна пакараць паводле артыкула 15.47 КаАП штрафам ад 1 да 15 базавых велічынь або папярэджаннем. З 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае 24,5 рублёў.

Уладальнікам жывёл патрэбныя пакеты

Старшыня грамадскага аб’яднання «Экомониторинг» Яўген Філімонаў распавядае, што экскрэменты жывёл – вялікая праблема для Гродна і вырашаць яе трэба разам.

«Сёння існуе канфлікт паміж уладальнікамі сабак і тымі грамадзянамі, якія не маюць жывёл. Кожная з гэтых груп адчувае сваю рацыю. Людзі, якія, шпацыруючы з дзецьмі, трапляюць у сабачыя экскрыменты, негатыўна ставяцца да ўласнікаў жывёл. Тыя ж кажуць, што за ўтрыманне хатніх жывёл яны плацяць грошы і немалыя. І яны хочуць, каб у кожным двары быў забяспечаны выгул для сабак. У кожным двары нерэальна гэта зрабіць.

Ёсць і іншая праблема – не заўсёды пад рукой у чалавека ёсць пакет для экскрыментаў. Трэба забяспечваць людзей гэтымі пакетамі. Было б добра, калі б якая-небудзь гродзенская фірма задумалася пра такія пакеты. Мы – эколагі, дапамаглі б сваімі акцыямі. Мы гатовыя параздаваць пакеты ў гандлёвых цэнтрах».

Сёння такія пакеты можна набыць у зоамагазінах. Некаторыя ўладальнікі жывёл наогул выкарыстоўваюць звычайныя пакеты і папяровыя сурвэткі.

У Польшчы ўладальнікаў сабак кантралюе паліцыя

Нагадаем, у суседнім Беластоку гарадская паліцыя (straż miejska) у сакавiку пачала акцыю па кантролі за гаспадарамі сабак, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі. Штрафы дасягаюць 500 злотых (каля 300 беларускіх рублёў. Дарэчы, у 2016 годзе беластоцкая паліцыя выставіла 60 штрафаў за розныя парушэнні ў межах падобнай акцыі «Чысты Беласток». Але толькі восем чалавек аштрафавалі за сабак, іншыя штрафы былі за засмечванне горада. Паводле гарадской паліцыі, гэта значыць, што беластоцкія сабачнікі даволі свядомыя і разумеюць, што сабачыя адходы не толькі брыдкія, але і небяспечныя з-за паразітаў

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: