Першыя матчы фіналу пройдуць у Гродне 28 і 29 сакавіка. Літаральна за некалькі дзён усе квіткі на гэтыя матчы былі распрададзеныя.
Нагадаем, у фінале беларускага хакейнага сезону сустракаюцца найбольш тытулаваныя каманды краіны: «Нёман», які 6 разоў станавіўся чэмпіёнам, і «Юнацтва» — 7-разовы чэмпіён. Паводле дадзеных сайта hockey.vot.bу на матчы ў Гродне ўсе білеты ўжо забраніраваны.
Улічваючы, што Лядовы палац у Гродне месціць прыкладна 2500 чалавек, варта чакаць, што на фiнальных матчах будзе дадаткова каля 500 чалавек, якія будуць стаяць. Менавіта такая карціна назіралася ў мінулым годзе, калі «Нёман» і «Юнацтва» таксама сустракаліся ў фінале.
Пасля двух матчаў у Гродне, другiя два пройдуць у Мінску на «Чыжоўка-Арэне» 1 і 2 красавіка. Фінал будзе працягвацца да 4-х перамог.
Варта адзначыць, што ў афіцыйнай групе «Нёмана» з’явілася відэа, дзе шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, спявак гурта «BRUTTO» Віталь Гуркоў заклікае гродзенцаў падтрымаць «Нёман».
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…