64-кватэрны дом з убудаваным дзіцячым садком на 60 месцаў вырашылі пабудаваць на Альшанцы. Першапачаткова такі садок мусіў з’явіцца на Пралетарскай, але жыхары дамагліся, каб рашэнне адмянілі. Якія яшчэ перамены чакаюць Альшанку?

Паводле канцэпцыі «Гроднажылбуда» на ўчастку з’явяцца яшчэ два дамы па 120 кватэр, плоскасная стаянка на 144 машына-месцы, піша «Гродзенская праўда».

На ўездзе ў Альшанку побач з сярэдняй школай № 39 каля сасновага ляска плануюць размясціць спартыўную пляцоўку з гімнастычнымі снарадамі і трэнажорамі. Частку пляцоўкі абсталююць для скейтбардыстаў, воркаута, размесцяць там скейт-парк. Для гэтага цяпер шукаюць спонсараў.

[irp posts="51 403″ name=""Галоўны мэсэдж: або садок з домам, або нічога". Як жыхары Пралетарскай сустрэліся з уладамі"]

У лясным масіве з паўднёва-заходняга боку ўсталююць лаўкі, сметніцы, добраўпарадкуюць пешаходныя дарожкі і зробяць дарогу са жвіру ў бок Юбілейнага возера.

Каля скрыжавання вуліц Вялікая Альшанка і Напалеона Орды да сярэдзіны лета плануюць пабудаваць міні-рынак. Зараз інвестар вызначае, якім ён будзе: з буцікамі або навесамі.

Ужо прадалі з аўкцыёна частку зямельных участкаў пад харчовыя і нехарчовыя крамы, кропкі грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Для будаўніцтва ўніверсама зямельны ўчастак пакуль не прадалі.