Першыя матчы фіналу пройдуць у Гродне 28 і 29 сакавіка. Літаральна за некалькі дзён усе квіткі на гэтыя матчы былі распрададзеныя.
Нагадаем, у фінале беларускага хакейнага сезону сустракаюцца найбольш тытулаваныя каманды краіны: “Нёман”, які 6 разоў станавіўся чэмпіёнам, і “Юнацтва” – 7-разовы чэмпіён. Паводле дадзеных сайта hockey.vot.bу на матчы ў Гродне ўсе білеты ўжо забраніраваны.

Улічваючы, што Лядовы палац у Гродне месціць прыкладна 2500 чалавек, варта чакаць, што на фiнальных матчах будзе дадаткова каля 500 чалавек, якія будуць стаяць. Менавіта такая карціна назіралася ў мінулым годзе, калі “Нёман” і “Юнацтва” таксама сустракаліся ў фінале.
Пасля двух матчаў у Гродне, другiя два пройдуць у Мінску на “Чыжоўка-Арэне” 1 і 2 красавіка. Фінал будзе працягвацца да 4-х перамог.
Варта адзначыць, што ў афіцыйнай групе “Нёмана” з’явілася відэа, дзе шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, спявак гурта “BRUTTO” Віталь Гуркоў заклікае гродзенцаў падтрымаць “Нёман”.


