У беластоцкай галерэі Atrium Biała пачынаецца пашырэнне. Абноўлены гандлёвы цэнтр, надзвычай папулярны сярод беларусаў, мы пабачым у 2020 годзе, паведамляе poranny.pl.
Фірма Atrium European Real Estate Limited, якая валодае 21 гандлёвымі цэнтрамі ў Польшчы, у тым ліку беластоцкай Бялай, плануе пашыраць многія свае аб’екты. Беластоцкая галерэя павялічыцца на 4800 кв.м. (10% ад агульнай плошчы або 18% ад плошчы крамаў), з’явяцца 120 новых парковачных месцаў. У планах таксама абнаўленне памяшканняў агульнага карыстання.
Агулам уласнік плануе ўкласці ў мадэрнізацыю трох варшаўскіх і адной беластоцкай галерэі каля 330 млн еўра.
Гандлёвы цэнтр Atrium Biała адкрыўся ў снежні 2007 года. Глядзі на фота ніжэй, як яго штурмавалі ў дзень адкрыцця.