Паўмесяцы таму тры крамы пад адным дахам змянілі адрас. Цяпер шукайце іх на вул. Кірава, 3. Гаспадары новым месцам задаволеныя. Цяпер у іх яшчэ больш прасторы, больш святла і ўнутраны дворык, на які яны маюць шмат планаў.

Так выглядае цудоўная прастора (ці прасторная «Цудоўня») з мэбляй ад эка-крамы «33 камоды».

А так — першая ў Гродне крама-клуб настольных гульняў «Кубік». «Крама Ц» — гэта гандлёва-культурная прастора, якая ўзнікла ў 2015 годзе. Пад адным дахам змясціліся першая крама настольных гульняў «Кубік», этнакрама «Цудоўня» і крама эка-мэблі «33 камоды». Тут праводзяць гульнятэкі і турніры настольных гульняў, майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі.