Чытачы Hrodna.life паведамляюць, што ў Гродзенскім прафесійным тэхналагічным каледжы ў нядзелю 25 сакавіка навучэнцаў клічуць у добраахвотна-прымусовым парадку на мерапрыемства — прагляд фільма і гульню ў валейбол.
У каледжы распавялі Hrodna.life, што ў нядзелю не абавязкова ісці на мерапрыемства ўсім — хопіць па 10 чалавек ад групы.
Дарэчы, у нядзелю 25 сакавіка, акрамя канцэрту і мітынгу з нагоды 100 гадоў БНР, пройдзе таксама моладзевая працэсія па плошы Савецкай — католікі будуць адзначаць Вербніцу.