Дадаць навіну
Серада, 18 ліпеня 2018, 22:05

«Нёман» у чарговы раз абыграў «Дынама» і знаходзіцца ў кроку ад фінала

У чацвёртым матчы паўфінальнай серыі плэй-оф Кубка прэзідэнта паміж «Нёманам» і «Дынама-Маладзечна» перамога засталася за гродзенскай камандай. Зараз дружыну Сяргея Пушкова ад выхаду ў фінал аддзяляе ўсяго адна перамога.

Чарговы матч супернікаў, які праходзіў у Маладзечне 18 сакавіка, зноў прайшоў у сур’ёзнай барацьбе. Са стартавых хвілін каманды пачалі актыўна, праўда вызначыцца ў першым перыядзе ніхто так і не змог.

Толькі ў другім перыядзе гродзенцы змаглі адкрыць лік у матчы. Зрабіў гэта Сцяпанаў на 25-й хвіліне.

Усе астатнія шайбы каманды закінулі ў другой палове трэцяй дваццаціхвілінкі. Дзякуючы лікавай перавазе на 50-й хвіліне Сяргей Маляўка падвойвае перавагу «Нёмана». На 54-й хвіліне пасля выхаду шостага гульца гаспадары скарачаюць адставанне. Дакладным кідком адзначыўся Бялевіч.

Але не доўга радаваліся заўзятары «Дынама», праз некалькі хвілін хакеісты «Нёмана» адпраўляюць чарговую шайбу ў вароты гаспадароў і робяць лiк 3:1 на сваю карысць. А практычна за хвіліну да сірэны Аляксандр Маляўка забівае ў пустыя вароты шайбу і ставіць кропку ў матчы.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:4 (0:0, 0:1, 1:3)

галы:
25.06 0:1 — Сцяпанаў (Лісічкін)
49.22 0:2 — С. Маляўка (Кіслы, Багданоўскі, — бол.)
53.55 1:2 — Бялевіч (Яроха, Ліннік)
57.10 1:3 — Сцяпанаў (Жыдкіх)
58.52 1:4 — А. Маляўка (С.Маляўка, Сцяпанаў, — П.В.)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:1

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Вельмі цікавы атрымаўся матч з першай і да апошняй хвіліны. Каманды паказалі вельмі добры і хуткасны хакей. За гэта і любяць гэты від спорту. Падтрымка трыбун, як гаспадароў, так і нас, проста малайцы. Дзякуй вялікі нашым заўзятарам за падтрымку! Мы яе адчуваем. З першай хвіліны каманда паказала добрую актыўную гульню. Парадавала сёння тое, што не атрымлівалася ўчора, дало вынік.

Наступны паядынак паміж камандамі пройдзе ў Гродне 21 сакавіка. З 18 сакавіка пачалося браніраванне квіткоў на 5-ы матч паўфінальнай серыі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: