У Аўгустоўскага канала з’явіўся брэндавы ролік з новым лагатыпам (відэа)

Новы брэндавы ролік пра Аўгустоўскі канал як адну з турыстычных зон з’явіўся на старонцы прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў фейсбуку. 

Відэаролік стварылі ў межах праекта па развіцці турызму і пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Паводле праекта для турыстычных зон ствараюць рэкламныя і прэзентацыйныя матэрыялы. У відэа выкарыстоўваюць і новы лагатып Аўгустоўскага канала, які пазіцыянуюць як “беларускае памежжа, дзе раскрываецца багацце еўрапейскай і беларускай культурнай спадчыны”.

У роліку расказваюць пра трох сяброў, якія жывуць у суседніх краінах, але хутка спісваюцца і лёгка сустракаюцца ў мястэчку Нямнова, што каля Аўгустоўскага канала. Адзін з сяброў плыве з польскага Аўгустова на байдарцы, другі з Друскінінкая едзе роварам, трэцяя з Гродна дабіраецца на цеплаходзе.

“Гэта добры, вельмі жывы ролік з незвычайнай падачай. У ім ёсць навізна, крэатыў і моладзь. Ён лепшы за іншыя прэзентацыйныя відэа, і я гатовы паставіць яму 10 балаў. Чаму мы дапамаглі? Бюджэт насамрэч быў невялікі, а мы гатовы дапамагаць усім добрым справам, якія робяцца для горада,” – кажа Сяргей Каляда, намеснік старшыні “Рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза”.

Што да блакітна-аранжавага лагатыпа, то яго асноўным сімвалам стаў вобраз каменнай фігуры ў выглядзе ладдзі, якую знайшлі ў гродзенскай мясцовасці, і фармальныя сімвалы запорных варотаў канала.

У Аўгустоўскага канала з'явіўся брэндавы ролік з новым лагатыпам (відэа)

Паводле праекта “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі” для рэгіёна павінны былі да 16 лютага распрацаваць стратэгіі развіцця турызму з улікам мясцовай спецыфікі ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі і гаспадарамі турыстычных аб’ектаў. Таксама рэгіёну далі рэкамендацыі, як павысіць якасць турыстычных паслуг на аснове еўрапейскай практыкі.

Акрамя Аўгустоўскага канала, праект ахоплівае Полацк і Полацкі раён, тэрыторыю ўздоўж аб’язной дарогі вакол «Белавежскай пушчы», Камянецкі і Пружанскі раёны, Мядзельскі раён і возера Нарач, Мсціслаў і Мсціслаўскі раён.

У кантэксце праекта кожная з гэтых тэрыторый пазначаецца як цэнтр, які прадстаўляе комплексныя паслугі для турыстаў, і ўключае ў сябе геаграфічны, інфраструктурны, маркетынгавы, сацыяльны і кіраўнічы кампаненты.

Каб прасоўваць беларускія тэрыторыі, разам з айчыннымі спецыялістамі ствараюць прэзентацыйныя друкаваныя матэрыялы.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: