З 1 сакавіка 2018 года атрымаць пропуск у памежную зону і паласу можна праз інтэрнэт. Для гэтага трэба падаць электронную заяву на адзіным партале электронных паслуг.

Праз электронную сістэму можна атрымаць пропуск, каб заехаць або зайсці, часова знаходзіцца, перамяшчацца ў пагранічнай зоне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, паведамляе Гродзенская пагрангрупа.

Дзяржаўны памежны камітэт таксама праз электронную сістэму можа выдаць пропуск на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай паласе, а таксама дазвол, каб займацца ў ёй гаспадарчай дзейнасцю.

Каб падаць электронную заяву, трэба зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by). Пералік паслуг будзе бачны ў асабістым кабінеце. Пасля выбару патрэбнай неабходна накіраваць анкету, запоўніўшы ўсе палі. Апавяшчэнне пра тое, што заяву і анкету прынялі, прыйдзе на электронную пошту.

Забраць пропуск можна ў Гродзенскай памежнай групе на Белуша, 1 на КПП.

Дарэчы, наведваць памежную зону бясплатна стала магчымым ад 1 студзеня 2017 года. Паводле новых правілаў, беларусаў вызвалілі ад выплаты дзяржпошліны за ўезд (уваход) і знаходжанне ў памежнай зоне. З сабой трэба мець толькі пашпарт.

[irp posts="3435″ name="Посещение пограничной зоны для граждан Беларуси станет бесплатным"]