Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі, пачаліся ў Гродне з шэсця войскаў мясцовага гарнізона, парада ваеннай тэхнікі і самалётаў.
У шэсці з плошчы Савецкай да плошчы Тызенгаўза прынялі ўдзел 14 каробак салдат: ваенныя, міліцыя, МНС і кадэты.
У парадзе ваеннай тэхнікі было задзейнічана 25 адзінак ваеннай колавай тэхнікі Гродзенскага гарнізона. Упершыню над горадам парадным строем праляцелі шэсць самалётаў.
Пасля ўрачыстай часткі на плошчы Тызенгаўза адкрылася выстава цяжкай ваеннай тэхнікі і узораў узбраення.
У парку Жылібера адкрылася культурна-спартыўнае свята «Час спорту і Перамог!», дзе кожны можа прыняць удзел у спартыўных гульнях, а таксама пакаштаваць салдацкай кашы.
Гулянні ў цэнтры горада працягнуцца да самага вечара.
23 лютага ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У Гродне гэтыя святы вырашылі адзначыць на дзень пазней. Вытокі свята — у савецкай гісторыі. Лічыцца, што 23 лютага 1918 года Чырвоная Армія атрымала свае першыя перамогі над кайзераўскай арміяй. Але на думку многіх беларускіх гісторыкаў для святкавання беларускай вайсковай славы ёсць лепшыя даты. А 23 лютага нават з пункту гледжання гісторыі СССР быў сумнеўным днём, каб адзначаць перамогі.
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…