Гісторыяй дзяўчыны, якая жыве ў лесе на ўскраіне Гродна, зацікавіліся не толькі журналісты і неабыякавыя грамадзяне, але і прадстаўнікі розных гарадскіх службаў. Падрабязную інфармацыю па Марыі збірала ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Інфармацыяй упраўленне падзялілася з журналістам Hrodna.life. З гэтых звестак вымалёўваецца карціна, згодна з якой дзяўчына сама вінаватая ў сваёй жыццёвай сітуацыі.
Паведамляецца, што Марыя з 2007 па 2008 года навучалася ў Гродзенскім дзяржаўным прафесійным тэхналагічным каледжы. Пасля вучобы, у жніўні 2008 года, уладкавалася на РУВП «Гродна Тэкстыль». Не адпрацаваўшы нават года, у лютым 2009 была звольненая за прагулы.
Адна з аднагрупніц Марыі паведамляе, што ў каледжы дзяўчына была ціхай і вучылася сярэдне, але да канца вучобы скацілася з-за таго, што звязалася з дрэннай кампаніяй.
Рашэннем Гродзенскага райвыканкама ў студзені 2010 года Марыі, як сіраце, у вёсцы Свяцк выдзелілі сацыяльнае жыллё. Але ў жніўні 2015 гады па рашэнні суда Гродзенскага раёна за нявыплату камунальных паслуг з дзяўчынай скасавалі дамову найму. Марыя павінна дзяржаве яшчэ 1200 рублёў. З вясны 2011 года, са слоў участковага інспектара, Марыя знаходзілася ў вышуку.
Пра працу, якую павінны былі даць дзяўчыне ў вёсцы, нічога не паведамляецца.
[irp posts="51 528″ name=" На жыццё не скардзілася, прасіла дапамагчы з пашпартам". Дзяўчыне, якая жыве ў лесе, пачалі рабіць дакументы"]
Па дадзеных гарвыканкама, Марыя аб’явілася 23 лістапада 2017 года і звярнулася ў Гродзенскі гарадскі дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Дзяўчына прасіла дапамагчы ў аднаўленні страчанага пашпарта.
Дырэктар патлумачыў Марыі парадак афармлення новага дакумента і прапанаваў застацца на начлег. Аднак дзяўчына адмовілася, сказаўшы, што ў яе ёсць дзе жыць.
Для афармлення новага пашпарта для бяздомнай Марыі была запатрабавана інфармацыя з каледжа аб яе апошняй рэгістрацыі ў Гродне. У ЗАГС Ленінскага раёна накіравалі запыт на пацверджанне яе месца нараджэння.
Ужо 27 лістапада пры паўторным звароце Марыі ў «начлежку» яе накіравалі ў фотацэнтра «Сфера» — зрабіць фатаграфіі на пашпарт. За фота заплацілі з гарадскога бюджэту.
Дзяўчыне патлумачылі, што за кошт гарадскога бюджэту ёй зробяць пашпарт і аформяць рэгістрацыю. Аднак потым Марыя ва ўстанову ўжо не звярталася, свае кантакты не пакідала. У гарвыканкаме паведамілі, што для аднаўлення пашпарта дзяўчыне неабходна зрабіць толькі адзін рух — зноў прыйсці ў дом начнога знаходжання для завяршэння працэдуры.
Дзяржаўная сістэма апекі над дзецьмі-сіротамі недасканалая. Яна не заўсёды можа падрыхтаваць іх да дарослага жыцця. Выпускнікоў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў трэба вучыць ўзаемадзеянню ў грамадстве, самастойнаму догляду за сабой і іншым аспектам дарослага жыцця. Самі былыя дзеці-сіроты ўсведамляюць, што ім не хапае ўмення жыць самастойна,
распараджацца сваёй уласнасцю і прымаць рашэнні. З-за гэтага яны часта губляюць атрыманае ад дзяржавы жыллё, здзяйсняюць злачынствы. Ім неабходна дапамога ў пачатку дарослага жыцця, каб адаптавацца. Але дзяржава не вельмі ведае як дапамагаць такім людзям.
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…
Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…
Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…