У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй Velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. У конкурсе прымала ўдзел 216 праектаў.

У намінацыі «Гран-пры» перамог дабрачынны праект KaliLaska. За яго прагаласавала большасць членаў журы. Праект таксама перамог у намінацыі «Народны выбар». Праз краудфандынгавую платформу www.talaka.org гэты праект «рублём» падтрымала найбольшая колькасць беларусаў.

Хто атрымаў 8000 рублёў прызавых за перамогу ў праекце #Паскарэнне?

Арганізатары праекту збіраюць якасныя, але ўжо не патрэбныя людзям рэчы, каб перадаць тым, хто ў іх мае патрэбу. Падапечныя — інваліды, шматдзетныя сем'і, выхаванцы інтэрнатаў, і проста людзі, якія маюць патрэбу ў гэтых рэчах. На працяг сваіх добрых спраў каманда праекта атрымала восем тысяч рублёў ад мецэнатаў, а таксама ўсе сродкі, сабраныя на краудфандынгавай платформе.

А хантэр, які прывёў на конкурс праект KaliLaska, як і абяцалі арганізатары, атрымаў тысячу рублёў.

У намінацыі «Лепшы праект» перамог #KidsHealth — бясплатны відэа-курс па нейрафітнесу для дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці.

Хто атрымаў 8000 рублёў прызавых за перамогу ў праекце #Паскарэнне?

Намінацыя velcom «Камфорт» прысуджалася за ўвагу праекта да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў. Перамог праект 114.by, накіраваны на стварэнне надзейнага і сучаснага сэрвісу з раскладам прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў. Для хуткага і зручнага планавання паездак і маршрутаў.

Хто атрымаў 8000 рублёў прызавых за перамогу ў праекце #Паскарэнне?

У намінацыі Gurtam «Праект будучыні» перамог адукацыйны праект для студэнтаў Startup team. Мэта праекта — аб’ядноўваць студэнтаў з розных ВНУ, дапамагаючы ім атрымліваць бясцэнны вопыт у галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва. У рамках праекта праводзяцца хакатоны, кейс-чэмпіянаты, эканамічныя гульні і інш.


У намінацыі Ufox «За лепшае камунікацыйную стратэгію» перамог сэрвіс для сямейнага шчасця WeekMenu.by. Сэрвіс прапануе 52 гатовых тыднёвых меню з рэцэптамі і спісамі прадуктаў, неабходнымі для закупкі. Ён дазваляе купіць адразу ўсе прадукты на тыдзень за адзін паход у краму ці зрабіўшы адзін заказ з дастаўкай на дом.

Мэта конкурсу #Паскарэнне — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі.

[irp posts="47 285″ name="Глядзіце, як гродзенцы размалявалі звычайны пад’езд у хрушчоўцы. І на гэтым не спыняюцца!"]