16-кілаграмовага пацука забілі ў мясцовасці пад Беластокам, напісаў на фэйсбуку адзін з ягоных карыстальнікаў. Да допісу карыстальнік выклаў адпаведны здымак, піша bialystok.naszemiasto.pl.

Грызун выглядае сапраўды ўнушальна, аднак у выніку аказалася, што пацук выглядае гігантычна з-за ракурсу фотаздымка. З-за гэтага допіс з фота выклікаў вялізную цікавасць у інтэрнеце.