Гродзенскі «Нёман» і салігорскі «Шахцёр» дамовіліся аб арэндзе нападніка Мікалая Януша ў Гродна. Такім чынам футбаліст сезон 2018 года правядзе ў складзе жоўта-зялёных.

Сваю прафесійную кар’еру Януш пачаў у складзе «Граніта», дэбютаваўшы ў мацнейшым дывізіёне Беларусі ў сезоне 2008 года. За «Граніт» у Вышэйшай Лізе Мікалай правёў 45 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і зрабіў 8 дзейсных перадач. З 2010 па 2011 г. гулец абараняў колеры брэсцкага «Дынама» (35 гульняў, 10 + 4), а перад пачаткам сезону 2012 гады стаў гульцом салігорскага «Шахцёра». У складзе гарнякоў нападаючы тройчы стаў срэбным прызёрам чэмпіянату (2012, 2013, 2016), тройчы бронзавым (2014, 2015, 2017), а таксама ўладальнікам Кубка Беларусі (2014). За шэсць сезонаў згуляў за жоўта-чорных 153 матчу, 61 раз адправіў мяч у вароты суперніка і зрабіў 31 галявую перадачу. У 2014 і 2015 гадах Януш стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусi, а ў сезоне 2015 года яшчэ быў прызнаны лепшым нападнiкам.

У складзе галоўнай зборнай Беларусі Януш дэбютаваў 30 сакавіка 2015 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона, хоць выклікацца пачаў з кастрычніка 2014 года. На дадзены момант з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай.

Арандаваны футбаліст ўжо паспеў згуляць і за «Нёман» у таварыскім матчы супраць каманды «Слонім 2017». Гульня завяршылася з лікам 2:2. Нападаючы выйшаў у другім тайме.

Мікалай Януш стаў трэцім гульцом каго падпісаў «Нёман» у леташнім міжсезонні. Ён склаў пару Леаніду Ковелю і Максіму Лукашэвіча.