Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане, у рамках праекта «Алімпійскі выбар» пералічыць 10 000 рублёў гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт».

Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы:

«Алімпійскі выбар» — сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне. Праходзіць з 2012 года. У рамках праекта Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадастаўляе права кожнаму чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу або іншую спецыялізаваную ўстанову для аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі з мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі, правядзення і ўдзелу ў розных спаборніцтвах. Сума падтрымкі залежыць ад выніку спартсмена або каманды. У гэтым годзе яна складае — 15 000 беларускіх рублёў за першае месца, 10 000 — за другое, 7 500 — за трэцяе.