18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час.

Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна будзе паслухаць музыку, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і наведаць святочны буфет з выпечкай па даступнай цане.

На ўчастку № 1 «Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай» (вул. Камунальная, 3а) можна будзе паслухаць аркестр абласнога ўпраўлення МНС і прыняць удзел у масавым катанні.

На ўчастку № 7 «Гродзенская гарадская гімназія» (вул. Парыжскай Камуны, 3) прапануецца кансультацыя ў кардыёлага, псіхатэрапеўта, афтальмолага i эндакрынолага. На ўчастку будзе працаваць трэнажорная зала і басейн.

На ўчастку № 11 «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва» (вул.Сухамбаева, 3) прапануюць наведаць творчыя пляцоўкі: майстар-клас кіраўніка гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кукломания» і «Роспіс хной».

На ўчастку № 14 «Сярэдняя школа № 2» (вул. 17 верасня, 48) у актавай зале пройдуць паказы мастацкага фільма «Белыя Росы» і «Белыя Росы -2».

На ўчастку № 37 «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж тэхнікі, тэхналогіі і дызайну» (вул.Горкага, 86) гродзенцам прапануюць набыць швейную і сувенірную прадукцыю па добрым кошце. Таксама можна будзе паглядзець выступленне народнага (аматарскага) тэатра моды «Маладосць».

На ўчастку № 43 «Ліцэй № 1» (БЛК, 21) пройдзе майстар-клас па сучасных танцах.

На ўчастку № 63 «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (вул. Горкага, 100) будзе праходзіць акцыя «Даведайся пра свой артэрыяльны ціск».

На участках № 73, № 74 «Сярэдняя школа № 11» (вул. Белуша, 18) прапануюць выбаршчыкам лыжныя гонкі (пры наяўнасці снегу).

На ўчастку № 85 «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» (пр-т Купалы, 53) прапануюць выступленне аркестра рускіх народных інструментаў, аркестра баянаў, духавога і камернага аркестраў, народнага і жаночага хору.

На участках № 102, 103, 104, 105, 106 «Сярэдняя школа № 39» (вул. Агiнскага, 44а) будзе працаваць басейн для навучэнцаў і жыхароў мікрараёна.

На ўчастку № 114 ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», вул. Гагарына, 6 пройдзе акцыя — «Выбіраем разам сімвал Кастрычніцкага раёну г. Гродна 2018», будзе працаваць Цэнтр пясочнай тэрапіі «SAND ART», а таксама пройдуць майстар-класы па ўпрыгожванню страў «Кветкавыя кампазіцыі з гародніны і садавіны».


Спортивная обувь в последнее время пользуется большой популярностью. Причем сочетать ее можно не только с спортивным стилем, но и с юбками и платьями. Предлагаем вам купить женские кеды недорого, отличного качества. Удобство, комфорт, и ничего лишнего.