Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе – і гэта не мяжа, кажуць арганізатары. Цяпер дастаткова прыцягнуць на конкурс праект сябра і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 рублёў.
Як выйграць #Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Знайдзі крэатыўнага сябра і стань Хантэрам яго праекта!
“Хантэр” – гэта чалавек, які знайшоў і параіў стваральніку праекта ўдзельнічаць у конкурсе.
Onliner.by, Talaka, Gurtam і velcom абвяшчаюць 2 прызы па 1 000 рублёў для паляўнічага за светлымі галовамі.
Што для гэтага трэба зрабіць?
– зайсці на go.talaka.org/paskarennie2017 і націснуць чырвоны гузік “Стань Хантэрам”
– скапіяваць персанальную спасылку хантэра (выдзелена тлустым), разаслаць сябрам у сацыяльных сетках і запрасіць іх апублікаваць праект
Калі праект выйграе ў адной з намінацый, хантэр атрымае 1 000 рублёў. А калі ў двух – 2 000 рублёў. Гэта недатыкальныя грошы для хантэр, якія не ўваходзяць у прызавы фонд.
Да падачы праектаў засталося няшмат часу – 23.59 20 снежня 2017 года сканчаецца час падачы заяўкі. Няпоўных 6 дзён. Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе (115 апублікаваных праектаў) прымусіў арганізатараў перагледзець тэрміны і падоўжыць прыём заявак.
#Паскарэнне – конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom “Камфорт” удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрыем ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, таксама як гэта робяць тарыфы лінейкі “Камфорт”. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі “Праект будучыні” модны і карысны гаджэт – смарт-гадзіннік.