Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 11:46

«Нёман» сыходзіць у адрыў пасля перамогі над «Юнацтвам»

У аўторак 13 лютага «Нёман» гасцяваў у Мінску у мясцовага «Юнацтва» і абыграў гаспадароў лёду з лікам 2:0. Перамога над прынцыповым супернікам дазволіла чырвона-чорным у турнірнай табліцы павялічыць адрыў ад пераследвальнікаў да 6 ачкоў.

У Мінску на сваім лёдзе «Юнацтва» мела магчымасць зраўняцца па набраных ачках з «Нёманам», але зрабіць гэта камандзе Міхаіла Захарава не ўдалося. Гродзенцы дамінавалі на працягу двух перыядаў, што ў выніку і прынесла станоўчы вынік.

«Юнацтва» — «Нёман» 0:2 (0:1, 0:1, 0:0)

галы:
10.28 0:1 — Ляўша (Рэмезаў)
28.09 0:2 — Грынь (Пасют, Дзярлюк, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Думаю, абедзве каманды разумелі, што гульня ішла за шэсць ачкоў. Задаволены хлопцамі, што яны вельмі сур’ёзна паставіліся, дысцыплінавана гулялі на працягу ўсяго матчу, стваралі моманты і ў пазіцыйнай атацы, і было досыць шмат створана контратак, калі «Юнацтва» стала дзейнічаць больш актыўна. І гульнёй, і вынікам я застаўся задаволены. Хлопцы добра папрацавалі, віншую іх з перамогай.

Пасля перамогі над «Юнацтвам» каманда Сяргея Пушкова мае ў сваім актыве 88 ачкоў. Другое месца дзеляць тры каманды, якія набралі па 82 балы — «Юнацтва», «Гомель» і «Шахцёр».

Наступны матч «Нёман» правядзе ў пятніцу 16 лютага ў Гродне, дзе будзе прымаць «Дынама-Маладзечна».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: