Дадаць навіну
Субота, 17 лістапада 2018, 04:34

У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (відэа)

У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі 52-гадовага рыбака, які праваліўся пад лёд, піша БЕЛТА

Возера ў райцэнтры замерзла цалкам, аднак у тым месцы, дзе праз яго працякае рака, лёд падмыла і ён быў не вельмі трывалым.

“Мужчына праваліўся. Гэта заўважылі на выратавальнай станцыі АСВОД, размешчанай на возеры. Супрацоўнікі яго выратавалі, ён не пацярпеў”, – паведамілі ў арганізацыі.

З пачатку года ў вобласці гэта ўжо шосты выпадак, калі выратоўваюць людзей, якія праваліліся пад лёд. На мінулым тыдні неабыякавы жыхар у Смаргоні дастаў з ледзяной вады 9-гадовага хлопчыка, які, застаўшыся без нагляду дарослых, выйшаў на нетрывалы лёд.

Чытайце яшчэ:  У Смаргоні мінак выратаваў хлопчыка, які праваліўся пад лёд: дзіця апынулася без нагляду

У Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОДа адзначылі, што ў рэгіёне працягваюць патруляваць вадаёмы. З-за марознага надвор’я хуткае раставанне лёду спынілася, аднак усім, хто выходзіць на лёд, варта быць пільнымі: небяспечныя месцы, прамоіны можа прыцярушыць снегам. Увагу аматараў зімовай лоўлі акцэнтуюць не толькі на небяспекі выхаду на тонкі лёд, але і на тым, што з сабой трэба мець сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.

Чытайце яшчэ:  Думаў, што таўшчыня лёду 20 см, а насамрэч -7: як ратавальнікі сочаць за рыбакамі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: