Сувенірныя манеты з партрэтам знакамітага дзеяча хутка паявяцца на свет. Герой Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў і Літвы, ганаровы грамадзянін Францыі Тадэвуш Касцюшка ўпрыгожыць сувенірны вейшнорскі талер. На аверсе манеты будзе размешчаны партрэт, на рэверсе — мапа і сімвалы фэйкавай краіны. Плануецца адчаканіць 150 асобнікаў.
«Афіцыйным эмітэнтам» манет называюць Банк Вейшнорыі. Насамрэч іх вырабам займаецца майстар-аматар Валер Сіманаў з Дзяржынска. Раней ён ужо прадстаўляў талеры з выявамі «трох сталіц» Вейшнорыі ды «імянныя» манеты з серыі «113 гарадоў».
[irp posts="41 670″ name="Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост"]
[irp posts="34 444″ name="Вейшнорскі талер прайшоў тэставанне"]
Як і раней, манеты будуць мець ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё, насечку па рабры і кант па выступе акружнасці. Дыяметр талера — 32 мм, вага — 13,2−13,4 грама. Манета будзе выкарыстоўвацца выключна як сувенір.
Раней за Вейшнорыю і часцей за астатніх выкарыстоўваў партрэт Касцюшкі для ўпрыгожання грошай Банк Польшчы. Манеты з Касцюшкам выдаваліся ў 1971 і 1976 гадах.
Адной з самых экзатычных і дарагіх з’яўляецца залатая манета 2010 года эмітаваная Востравам Ніўэ. На аверсе двухдоларавай манеты партрэт Елізаветы ІІ, на рэверсе — Тадэвуш Касцюшка.На беларускія дзяржаўныя манеты і купюры Тадэвуш Касцюшка да гэтага часу не патрапіў.