Выстава Наталлі Дораш адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця 22 студзеня. Звычайна ў такі час, пасля Вадохрышча, праваслаўны святар адведвае прыхаджан, каб асвяціць жытло. Муж Наталлі - бацюшка, таму яна магла быць сведкам такіх сустрэч. Фотаздымкі матушкі-фатографкі даюць шанец пабачыць жыццё вёскі, яе традыцыі і жыхароў.

Матушка з фотакамерай прадставіла ў Гродне “Паству”
Падчас адкрыцця выставы

«Наталля фатаграфуе людзей на фоне іх жытла, як яно ёсць, — па словах краязнаўцы і фатографа Міколы Таранды, былы вясковец лёгка пазнае на здымках твары ды інтэр'еры. — Такія фота ў рамках былі ў кожнай хаце, такіх бабулек усе ведаюць».

Матушка з фотакамерай прадставіла ў Гродне “Паству”
Мікола Таранда
Яны дажываюць свой век у апусцелых вёсках, даношваюць купленыя ў 50-х рэчы і не хочуць пераязджаць да дзяцей у горад. Хіба толькі на пару месяцаў, у самыя маразы. Праз колькі гадоў іх зусім не застанецца. Пустыя хаты сельсавет знясе. Толькі выставы і нагадаюць, якой была вёска ІТ-краіны на пачатку ХХІ стагоддзя.

[irp posts="47 774″ name=""Ён сышоў, а работы яго прыйшлі". Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара"]

«Гэта не фатаграфія, гэта — любоў. Любоў да вёскі і да простага чалавека», — азначае выставу актор і фатограф Аляксандр Касарскі.

У кожным кадры ён бачыць не проста «свет і ракурс», але цэлую гісторыю. «Непрафесіянал скажа, што „і я так умею“. Але — не, не атрымаецца. Тут кожная драбяза пра многае раскажа. Непрафесіянал таго б і не заўважыў».

Матушка з фотакамерай прадставіла ў Гродне “Паству”
Аляксандр Касарскі
Па словах аўтаркі, яе душа ляжыць менавіта да «драматычных» серый і сапраўдных традыцый: «Прыходзіць Вадохрышча і ўсе здымаюць палонкі. Маўляў, купанне — народная традыцыя. Ці стаяць у чэргах кіламетровых і цягнуць дахаты дзесяць літраў святой вады — народная традыцыя. Сапраўдная традыцыя — асвяшчэнне жытла пасля вадохрышча ды простыя шчырыя размовы бацюшкі з паствай».