Выстава Наталлі Дораш адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця 22 студзеня. Звычайна ў такі час, пасля Вадохрышча, праваслаўны святар адведвае прыхаджан, каб асвяціць жытло. Муж Наталлі - бацюшка, таму яна магла быць сведкам такіх сустрэч. Фотаздымкі матушкі-фатографкі даюць шанец пабачыць жыццё вёскі, яе традыцыі і жыхароў.
«Наталля фатаграфуе людзей на фоне іх жытла, як яно ёсць, — па словах краязнаўцы і фатографа Міколы Таранды, былы вясковец лёгка пазнае на здымках твары ды інтэр'еры. — Такія фота ў рамках былі ў кожнай хаце, такіх бабулек усе ведаюць».
[irp posts="47 774″ name=""Ён сышоў, а работы яго прыйшлі". Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара"]
«Гэта не фатаграфія, гэта — любоў. Любоў да вёскі і да простага чалавека», — азначае выставу актор і фатограф Аляксандр Касарскі.
У кожным кадры ён бачыць не проста «свет і ракурс», але цэлую гісторыю. «Непрафесіянал скажа, што „і я так умею“. Але — не, не атрымаецца. Тут кожная драбяза пра многае раскажа. Непрафесіянал таго б і не заўважыў».