Яслі на вуліцы Міхася Васілька былі адкрыты ў пасляваенны час. У апошнія гады іх наведвалі каля 70 чалавек, працавалі дзве кругласутачныя групы. Аднак памяшканне, у якім яны размяшчаліся, патрабавала капітальнага рамонту, піша «Гродзенская праўда».
У 2013 годзе яслі былі зачыненыя. Будынак узяў на свой баланс трэст «Гродногорстрой», як і адселеныя жылыя дамы на вуліцах Урыцкага, 19 і Мендзялеева, 30.
Зараз будынкі былых ясляў на вуліцы Васілька і жылога дома на вуліцы Урыцкага перадаюцца ў гарадскую камунальную ўласнасць і будуць выстаўлены на аўкцыён. Яны знаходзяцца ў гістарычным цэнтры і могуць прыцягнуць інвестараў. Трохпавярховы дом на вуліцы Мендзялеева трэст рэканструюе і верне яму статус жылога.
[irp posts="40 520″ name=" Я гродзенец і інвестую ў cвой горад". На аўкцыёне прадалі чарговы будынак у цэнтры"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…