Што агульнага ў Гродна і легендарнай Скіфіі? Чаму фармацэўт, правізар і аптэкар — гэта розныя прафесіі? Як выглядала першая на тэрыторыі Беларусі аптэка і дзе яна размяшчалася? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - у новым выпуску праграмы «Нулявы кіламетр», які распавядае пра гродзенскі кабінет гісторыі аптэчнай справы.