Атрад хуткага рэагавання Чырвонага Крыжа запусціў канал у Zello летась — ён быў тады сапраўды запатрабаваны сярод гараджан. Сёлета валанцёры працягваюць дзейнасць: у моцныя маразы яны гатовыя будуць дапамагаць кіроўцам, у якіх паўстануць праблемы на дарозе.
Добраахвотнікі атрада змогуць правесці нескладаны рамонт аўтамабіля: дапамагчы завесці машыну, замяніць кола, адбуксіраваць няспраўнае аўто, таксама дапамагчы пагрэцца з дапамогай гарачай гарбаты і аказаць першую медычную дапамогу.
Як адзначае рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскага Чырвонага Крыжа Валерый Краеўскі, пры дапамозе ўласнага канала ў 2017 годзе ў разы павялічылася дапамога валанцёраў гараджанам.
«Калі мы ўбачым па прагнозе, што чакаюцца моцныя марызы, а гэта ад -15 градусаў, то аднаўляем сваю дзейнасць. Канал мы ўжо праверылі, ён працуе. Як пачнуцца маразы, то будзем даваць больш інфармацыі аб нашай дзейнасці», — сказаў Валерый Краеўскі.
Дарэчы, пры дапамозе канала кіроўцы змогуць не толькі папрасіць аб дапамозе, але і самі аказваць яе.
Інструкцыя па ўсталёўцы Zello:
1. Заходзім на сайт праграмы zello.com (Play Маркет, Apple Store)
2. Спампоўваем праграму для iPhone, Android, Windows Phone, BlackBerry або ПК
3. Усталёўваем, запускаем. Рэгіструемся і запаўняем свой профіль.
4. У кантактах ёсць робат echo — пагаворыце з ім, наладзьце мікрафон.
5. Знаходзім канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест» i падключаемся.