Калі скончаны навагоднія святы для дзяцей, самы час даць магчымасць на адпачынак і дарослым. Іх 12 студзеня запрасілі адзначыць стары Новы год у тэатры лялек. Дарослыя «зайчыкі» і «сняжынкі» весяліліся з казачнымі героямі, клікалі дзеда Мароза і прасілі ёлачку загарэцца.

Стары Новы год - шчаслівы час паміж палучкай і авансам - адсвяткавалі ў тэатры лялек

Паразважаць пра нелагічнае, але любімае свята запрашаў гасцей тэатра канферансье канцэрта Аляксандр Енджэеўскі. Ён маляўніча распавядаў, як натоўп Дзедаў Марозаў няспешна ідзе на поўнач з пустымі мяхамі. І як на трынаццаты дзень падарожжа дзядулькі мусяць развярнуцца і вярнуцца парадаваць нас яшчэ раз.

Стары Новы год - шчаслівы час паміж палучкай і авансам - адсвяткавалі ў тэатры лялек

І хаця свята выпадае на перыяд паміж палучкай і авансам, гэта, меркаваннем большасці Дзедаў Марозаў з глядзельнай залы, не нагода для суму. Калі яшчэ засталіся пару леташніх мандарынак і добры настрой, то свята можна працягваць.

Стары Новы год - шчаслівы час паміж палучкай і авансам - адсвяткавалі ў тэатры лялек

У гэтым запэўніў гледачоў і стара-навагодні канцэрт ад актораў тэатра.

youtu.be/WKkmyntORkk