Цыгарэты, схаваныя ў шынах, паліўных баках і іншых частках машыны ўжо не здзіўляюць. Такія ўпадабаныя месцы, куды хаваюць кантрабанду, ужо даўно вядомыя мытні. Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, якую яны выявілі за год, піша euroby.info.

5 месца літоўцы прысудзілі адразу некалькім чалавекам, якія пераносілі ежу праз мяжу. Беларускія цыгарэты закатвалі ў кансервы, пакавалі ў пачкі з сокам і маскіравалі пад сухое дзіцячае харчаванне.

4 месца атрымаў прадавец кніг з Амерыкі, які абыходзячы мытныя плацяжы, пасылаў сваім падпісчыкам дарагія тэлефоны і нават ноўтбук унутры кніжак.

Літоўская мытня склала топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленай за год

3 месца дасталася цеплалюбіваму беларусу, які апрануў на сябе незвычайную камізэльку, якая «грэе» свайго гаспадара 60-ю пачкамі цыгарэт. Яны знаходзіліся ўнутры камізэлькі.

Літоўская мытня склала топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленай за год
2 месца ў беларускага калегі літоўскіх мытнікаў (сёння верагодна ужо былога), які па легендзе ехаў у Літву ў госці і перавозіў у скрынках з цукеркамі прысмакі дзецям, а на самай справе вёз цыгарэты.

Літоўская мытня склала топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленай за год
1 месца дасталася фабрыцы вокнаў. Модныя люстраныя вокны, якія накіроўваліся з Літвы ў Швецыю, не выклiкалi б цікавасці ў мытнікаў, калі б не высветлілася, што абодва бакі вакна адлюстроўваюць. Як праз іх глядзець? Не трэба праз іх глядзець, бо ўнутры схаваныя 6,5 тысяч пачкаў цыгарэт «Фэст» з Гродна.

Літоўская мытня склала топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленай за год