Дадаць навіну
Панядзелак, 22 кастрычніка 2018, 12:12

На гродзенскім піўзаводзе аднавілі дах. Засталося знайсці пакупніка

Пашкоджаны пажарам дах на былым піўзаводзе аднавілі за два месяцы. Замест шыферу, які згарэў, там з’явілася новае перакрыццё – металічнае.

Рабочыя УЖРЭП Ленінскага раёна пачалі расчышчаць дах піўзавода ў канцы кастрычніка і да канца 2017 году аднавілі яго. Цяпер перад горадам стаіць задача знайсці пакупніка на аб’ект. Былы піўзавод выстаўляўся на аўкцыён пасля пажару толькі раз – у канцы мая 2017 г., але тады будынкі, дзе ўсяго тыдзень раней адбыўся пажар, нікога не зацікавілі.

На гродзенскім піўзаводзе аднавілі дах. Засталося знайсці пакупніка
Дах галоўнага будынка былога піўзавода цалкам згарэў у час буйнага пажару 21 мая 2017 года. Верагодна, будынак падпалілі. На тэрыторыю вельмі лёгка мог патрапіць кожны, там часта бадзяліся падлеткі.

Даведка

Гродзенскі піўзавод закрыўся ў 2007 годзе. У 2010 годзе яго набыла фірма СТАА «Экапрамэнерга». Пазней комплекс быў перададзены іншым фірмам, створаным тымі ж уласнікамі. Інвестары абяцалі стварыць у былым піўзаводзе бізнесовы і адпачынкавы цэнтр, але адзінае што зрабілі – вывезлі большасць металу з тэрыторыі.

У лютым 2017 года піўзавод праз суд быў перададзены ў камунальную ўласнасць гарвыканкама. Зараз будынак на балансе УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Раней піўзавод быў палацам Агінскіх і Сапегаў. Гэта не толькі выдатны помнік прамысловай архітэктуры, але і адзін з настарэйшых захаваных будынкаў у горадзе – узведзены ў 17 ст.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: