Закінуты гродзенскі піўзавод, які згарэў 21 мая, быў зняты з аўкцыёну з-за адсутнасці заявак. А прывабны кавалак зямлі ў ваколіцы аўтавакзала для будаўніцтва 2−3 павярховага будынка набыў індывідуальны прадпрымальнік. Аўкцыён па продажы і арэндзе зямельных участкаў у Гродне прайшоў у гарвыканкаме 26 мая.

Як і на мінулых аўкцыёнах, жадаючых набыць будынкі закінутага піўзавод не знайшлося. Пасля пажару, які знішчыў дах і трэці паверх, цана не ўпала і складае каля 1,5 млн рублёў. Маёмасць належыць фірме «Экапрамэнерга», якая не выканала ўмовы на правядзенне апошняга аўкцыёна, прадугледжаныя ў дамове ад 14 красавіка. Гэта яшчэ адна з прычын прызнання аўкцыёна не адбыўшымся.

За 89 246 рублёў індывідуальны прадпрымальнік з Гродна атрымаў права арэнды на 25 год участка на праспекце Касманаўтаў, побач з «кансэнтаўскім» домам і гандлёвым цэнтрам «Ліра». Плануецца, што там будзе пабудаваны 2−3 павярховы будынак з падземнай паркоўкай. Прызначэнне — грамадскае харчаванне. Не выключана, што арандатарамі часткі памяшканняў стануць вядомыя сусветныя фастфуд-брэнды.

[irp posts="21 961″ name="Кола агляду ізноў з’явіцца ў Гродне, а ля аўтавакзала пабудуюць фастфуд"]