Кіроўцаў не хапае, рэзерву няма: гродзенскі аўтапарк тлумачыць, чаму не прыходзяць аўтобусы

Пасля таго як 57-гадовы кіроўца гродзенскага аўтапарка скокнуў з моста ў Нёман, гродзенскі аўтапарк сталі правяраць розныя інстанцыі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. Падчас праверак высветлілася: не хапае 72 кіроўцаў.

У гродзенскім аўтапарку прызнаюць: у апошні час у рэжыме працы гарадскіх аўтобусаў праз недахоп кіроўцаў здараюцца перабоі. Кіраўніцтва імкнецца выправіць сітуацыю, але пакуль атрымліваецца не вельмі, піша «Перспектыва».

Кожнае паведамленне ад пасажыраў у аўтапарку бяруць на кантроль і просяць увайсці ў становішча. Вадзіцеляў не хапае, але ў найбліжэйшы час сітуацыя стабілізуецца. Калі раней быў рэзерв, на выпадак, калі хтосьці захварэе ці аўтобус зламаецца, то цяпер усе на лініі і замяніць няма кім. Няма «запасных».

Напрыклад, 5 студзеня на Дзевятоўку ў 7.17 аўтобус не прыйшоў, таму што захварэў кіроўца. Раніцай паведаміў аб гэтым, а замены не было. У аўтапарку шкадуюць, што так атрымалася, але пасажырам ад гэтага не лягчэй.

[irp posts="42 648″ name="Адміністрацыя таго самага аўтапарку выклікае на размовы кіроўцаў, якія пісалі ліст прэзідэнту"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025