З 10 студзеня пачаліся першыя працы па падрыхтоўцы тэрыторыі на вуліцы Дарвіна да будучай назіральнай пляцоўцы. Работамі займаецца «Рэмбудаўтадар».

Абсталяваная назіральная пляцоўка з адмысловым біноклем з’явіцца на ўзгорку над Старым мостам на вуліцы Дарвіна, адкуль адкрываецца цудоўны від на стары горад. З гэтых месцаў малявалі горад Адэльгаўзер, Макоўскі, Орда, пазней высокі бераг быў папулярны ў фатографаў.

[irp posts="25 627″ name="Юбілей адной гравюры, альбо чаму гродзенцам варта паказаць сваю годнасць"]

«На першым этапе мы пакуль дэмантуем непатрэбны асфальт. Што далей будзе — пакуль не ведаем, бо ў нас праекту на руках яшчэ няма», — адзначылі рабочыя «Рэмбудаўтадора».

Плануецца, што абсталяваную назіральную пляцоўку адкрыюць бліжэй да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня 2018. Яшчэ адну пляцоўку плануюць адкрыць у гэтым жа годзе на даху гандлёвага дома «Нёман».

[irp posts="36 352″ name="Аглядную пляцоўку з біноклем пабудуюць на Дарвіна ў 2018 годзе"]