Да чарговага Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў 2018 годзе, на вуліцы Дарвіна, над Старым мостам, уладкуюць аглядную пляцоўку. Адтуль адкрываецца цудоўны від на стары горад. Для турыстаў усталююць стацыянарны бінокль або падзорную трубу, піша grodnonews.by.

Месца падказалі самі жыхары горада, якія выбіраюць гэты куток на высокім беразе Нёмана для фотасесій.

Пра планы па абсталяванні пляцоўкі расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой 5 кастрычніка на працоўнай нарадзе па падрыхтоўцы да фестывалю.

Пра тое, што такая пляцоўка патрэбная, і як яна павінна выглядаць, Hrodna.life пісаў у чэрвені 2017.