Пасля таго як 57-гадовы кіроўца гродзенскага аўтапарка скокнуў з моста ў Нёман, гродзенскі аўтапарк сталі правяраць розныя інстанцыі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. Падчас праверак высветлілася: не хапае 72 кіроўцаў.
У гродзенскім аўтапарку прызнаюць: у апошні час у рэжыме працы гарадскіх аўтобусаў праз недахоп кіроўцаў здараюцца перабоі. Кіраўніцтва імкнецца выправіць сітуацыю, але пакуль атрымліваецца не вельмі, піша «Перспектыва».
Кожнае паведамленне ад пасажыраў у аўтапарку бяруць на кантроль і просяць увайсці ў становішча. Вадзіцеляў не хапае, але ў найбліжэйшы час сітуацыя стабілізуецца. Калі раней быў рэзерв, на выпадак, калі хтосьці захварэе ці аўтобус зламаецца, то цяпер усе на лініі і замяніць няма кім. Няма «запасных».
Напрыклад, 5 студзеня на Дзевятоўку ў 7.17 аўтобус не прыйшоў, таму што захварэў кіроўца. Раніцай паведаміў аб гэтым, а замены не было. У аўтапарку шкадуюць, што так атрымалася, але пасажырам ад гэтага не лягчэй.
[irp posts="42 648″ name="Адміністрацыя таго самага аўтапарку выклікае на размовы кіроўцаў, якія пісалі ліст прэзідэнту"]