Транспартна-лагістычны цэнтр, які будзе аказваць поўны комплекс адпаведных паслуг, плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці на мяжы з Польшчай, паведамляе БЕЛТА.

Рэалізаваць праект будзе ТАА “СІГІКОП Лагістычная кампанія – Гродна”, якая стала першым рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны ў 2018 годзе і першай кампаніяй у СЭЗ “Гроднаінвест” з кітайскім капіталам. Яе заснавала кітайская будаўніча-інвестыцыйная карпарацыя правінцыі Ганьсу “Сігікоп”.

Будаўніцтва цэнтра дазволіць нарасціць аб’ёмы перавозак у напрамку Усход – Захад – Усход. Гэта станоўча паўплывае на транзітную прывабнасць Гродзенскай вобласці і паспрыяе развіццю стратэгічнага партнёрства ў межах ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях”.