У Скідзелі 8 студзеня смеццявоз насмерць збіў жанчыну, якая ехала на ровары па пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

«МАЗ» ехаў з боку дарогі М-6 ў напрамку вёскі Партызанская. Злева ад яго праз нерэгуляваны пешаходны пераход на ровары пераязджала вуліцу жанчына. Пасля сутыкнення яе адкінула на абочыну. 55-гадовая пацярпелая памерла на месцы.

УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа. Прычыну таго, што адбылося, высвятляюць.

[irp posts="45 733″ name="У Мастоўскім раёне машына пераехала ляжачую на дарозе жанчыну"]

У Скідзелі смеццявоз насмерць збіў жанчыну на ровары, якая ехала па пераходзе