ДТЗ адбылося на трасе Гродна-Лунна каля вёскі Чарлёна ўначы з 2 на 3 студзеня. За рулём аўтамабіля Mazda, які пераехаў жанчыну, знаходзіўся жыхар Пінска, піша sb.by.

Кіроўца не паспеў заўважыць жанчыну, якая ляжала на дарозе. Ад атрыманых раненняў яна памерла на месцы. Загінулай аказалася 37-гадовая жыхарка Лунна.

Узбуджана крымінальная справа.