Навагоднія елкі і хвоі пасля зімовых святаў лепш за ўсё пакінуць на кантэйнернай пляцоўцы, каб іх вывезлі на палігон цвёрдых камунальных адходаў. Але ёсць і іншыя варыянты, расказвае БЕЛТА.

«У Беларусі прамысловай перапрацоўкі такіх адходаў няма, таму што цеплааддача ад хвой невялікая, ды і аб’ёмы не тыя, — сказала Алена Аўраменка, начальніца аддзела кантролю за абыходжаннем з адходамi Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — «Але ўтылізаваць натуральныя іглічныя дрэвы можна і з карысцю. Тыя, у каго ёсць лецішча або прыватны дом з гародам, могуць адвезці елку туды, пасекчы дрэва на распал, а таксама здрабніць да дранкі. Такую мульчу выкарыстоўваюць для ахоўнага пакрыцця ўрадлівага пласта глебы».

Таксама спецыялісты адзначаюць, што нядаўна ссечаная ігліца з галінкамі, якія яшчэ не абсыпаліся, магла б падысці для корму некаторым жывёлам у заапарку, аднак навагоднія дрэвы пасля святаў, як правіла, ужо не ў той кандыцыі. Таму і сам Мінскі заапарк на сваім сайце апублікаваў просьбу не прывозіць ім такія дрэвы — установа прымае толькі непрададзеныя елкі ад лясгасаў і іншых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць дрэвы.

[irp posts="44 075″ name="З пяці тысяч саджанцаў да пакупніка даходзіць тысяча самых прыгожых: як вырошчваюць навагоднія дрэвы"]