Гэты цэнтр размясціўся ў пустуючых памяшканнях дзіцячай паліклінікі па вуліцы Даватара. Яго плошча звыш за 500 квадратных метраў. Аб’ём інвестыцый перавысіў 600 тысяч долараў, піша «Гродзенская праўда».

Плануецца, што ў цэнтры будуць аказваць амбулаторна-паліклінічную медыцынскую дапамогу і весці спецыялізаваную медычную практыку. Жыхарам Гродна і іншым пацыентам стануць даступныя ігларэфлексатэрапія, фізіятэрапія і водалячэнне, кітайскі масаж і ёга. Працаваць тут будуць 5 лекараў-спецыялістаў.

Кітайскія лекары, якія прыехалі ў Гродна, маюць вышэйшую адукацыю, але па беларускім заканадаўстве і ўмовах ліцэнзавання яны павінны атрымаць дазвол нашага Міністэрства аховы здароўя на допуск да экзаменаў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пасля гэтага будзе прызначаны галоўны ўрач цэнтра, які падбярэ персанал, завязе з Кітая неабходнае абсталяванне. Адкрыццё цэнтра запланавана на першы квартал наступнага года.