Каманда школы №11 на конкурсе "100 ідэй для Беларусі". Фота grodnonews.by, аўтар Віталь Дзярнейка
Абласны этап конкурса адбыўся ў Гродне 20 снежня. Журы абрала восем каманд, што прадставяць Гродзеншчыну ў рэспубліканскім фінале. У склад пераможцаў патрапіла і каманда школы № 11 з праектам «Гродна для маленькіх турыстаў».
Раней Hrodna.life пісаў пра канфлікт вакол праекта праз узрост аўтаркі. Гэтым разам шасцікласніца Сафія Чукічава разам са старэйшымі калегамі ўдзельнічала ў яго прэзентацыі.
Тое, што дзяўчынка «не дарасла» да ніжэйшай мяжы ўзросту ўдзельнікаў, не перашкодзіла паспяхова прэзентаваць праект. Яна прадставіла да ўвагі журы адзін з маршрутаў праекта — «Зімовая казка». Пра яшчэ адну экскурсію, «ЭкаГродна», распавялі дзесяцікласніца Кацярына Клепач і васьмікласнік Уладзімір Алёхін.
Разам з сертыфікатам пераможцаў і пажаданнямі перамогі на рэспубліканскім конкурсе каманда атрымала і карысныя падарункі - сэлфі-палку, паўэрбанк, навушнікі і тэрмас — якраз тое, што можа спатрэбіцца падчас экскурсій.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…