Здароўе і спорт

Фінал Кубка Салея: «Гомель» у Гродне абыграў «Нёман» і заваяваў трафей

У Гродне 20 снежня адбыўся другi фінальны матч Кубка Салея паміж «Нёманам і «Гомелем». На працягу ўсёй гульні каманды паказвалі роўны хакей, што і было адлюстравана на табло па завяршэнню асноўнага часу — 2:2. У дадатковы час супернікі таксама мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булiтаў поспех быў на баку «Гомеля».

Першая гульня фіналу другога па значнасці нацыянальнага турніру Беларусі паміж «Нёманам» і «Гомелем» завяршылася ўнічыю 2:2. Такі ж лік быў на табло ў Гродне пасля асноўнага і дадатковага часу. На фiнальны матч у мясцовы лядовы прыйшло больш за 2800 чалавек. Апошні раз так гродзенская арэна збіралася ў сакавіку на гульні «Нёмана» з «Юнацтвам».

Госці першымі адкрылі лік у матчы: зрабіў гэта за 1.10 да канца першага перыяду Несцераў. Яшчэ за 20 секундд да перапынку гродзенцы здолелі паказаць характар ​​і зраўнялі лік. Вызначыўся ў «Нёмана» Бадун.

Другая дваццаціхвілінка засталася за гаспадарамі дзякуючы голу Сяргея Маляўкі. Гродзенцы заслужана выйшлі наперад і амаль удвая перакідалі свайго суперніка.

У пачатку трэцяга перыяду «Гомель» здолеў зраўняць лік дзякуючы дакладнаму кідку Равенкі. Лічбы 2:2 на табло засталіся і да канца асноўнага часу. У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі, хоць i па чарзе гулялі ў большасці. А вось у серыі булiтаў адзіны дакладны кідок быў у «Гомеля», яго аўтарам стаў лепшы гулец фіналу Несцераў.

«Нёман» — «Гомель» 2:3 (бул.) (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1)

Галы:
18.50 0:1 — Несцераў (Рэвенка, Волчак)
19.40 1:1 — Бадун (Кіслы, Рэмезаў)
25.37 2:1 — С.Маляўка (А.Маляўка, Баярчук)
42.03 2:2 — Рэвенка (Несцераў)
65.00 2:3 — Несцераў (вырашальны кідок)

Такім чынам «Гомель» становіцца ўладальнікам Кубка Руслана Салея і даганяе «Юнацтва» па ліку заваяваных кубкаў у гэтым турнiры. На рахунку гэтых каманд па 5 трафеяў.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025