Калядоўшчыкі разам з Таварыствам беларускай мовы 20 снежня павіншавалі выхаванцаў дзіцячага садка № 65 у Гродне з надыходзячымі Калядамі і Божым нараджэннем.

“Мы са святам вас вітаем!” Калядоўшчыкі ў Гродне наведалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Каза, Мішка, Зорканош і Бусел прыйшлі ў госці да малых, што наведваюць беларускамоўную групку. Па традыцыі, калядоўшчыкі складалі зычэнні, спявалі калядныя песні, вадзілі з дзеткамі карагоды.

“Мы са святам вас вітаем!” Калядоўшчыкі ў Гродне наведалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Мядзведзь паказаў пантаміму, як дзеткі прачынаюцца, як чысцяць зубкі, як плачуць, загадаў загадкі, расказаў мудрасці.

Каза, як заўсёды, самлела падчас скокаў. Малыя ратавалі яе не пачастункамі і вершыкамі, а пасля падбеглі ды дапамаглі сваімі ручкамі падняць каляднага персанажа.

“Мы са святам вас вітаем!” Калядоўшчыкі ў Гродне наведалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Напрыканцы калядоўшчыкі пакінулі ў садку каляднага анёлка на памяць.

“Мы са святам вас вітаем!” Калядоўшчыкі ў Гродне наведалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Старшыня абласной рады ТБМ Алесь Крой перадаў падарункі для малых гарадзенцаў.

“Мы са святам вас вітаем!” Калядоўшчыкі ў Гродне наведалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Звычайна калядоўшчыкі ходзяць па хатах. Аднак сваім візітам група аматараў хацела пераказаць малодшаму пакаленню традыцыі нашых продкаў.

Дарэчы, у Гродне ўсяго два дзіцячых сада і дзве школы, дзе ёсць беларускамоўныя групы або класы. Некаторыя дзеці вучацца па індывідуальнай беларускамоўнай праграме ў рускамоўных школах. Цалкам беларускамоўных дзяржаўных адукацыйных установаў у Гродне няма.